Адміністрацыйныя працэдуры
Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца галоўным упраўленне праблемам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
Галоўнае ўпраўленне па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага аблвыканкама ажыццяўляе функцыі па арганізацыі кантрольна-прапускнога рэжыму на тэрыторыях зон радыеактыўнага забруджвання, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, выдае пропускі для наведвання гэтых тэрыторый.
У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2012 г. № 385-З "Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" Гомельскі абласны выканаўчы камітэт ажыццяўляе кіраванне тэрыторыямі зоны эвакуацыі (адчужэння) і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым,арганізуе кантрольна-прапускны рэжым і забяспечвае выдачу пропускаў для наведвання гэтых тэрыторый.
Функцыі па арганізацыі кантрольна-прапускнога рэжыму і выдача пропускаў у Гомельскім аблвыканкаме рэалізуюцца галоўным упраўленнем па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (далей - галоўнае ўпраўленне).
Месцы і час прыёму заяў на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па выдачы пропускаў
Рэгламенты адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, зацверджаны пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2022 г. № 16 "Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур" (у рэд. пастановы МНС ад 05.01.2023 № 1).
Узоры заяў на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур:
па выдачы пропускаў грамадзянам.
Парадак устанаўлення, адмены і забеспячэння кантрольна-прапускнога рэжыму, знаходжання фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, работнікаў юрыдычных асоб, уезду транспартных сродкаў і іншай тэхнікі, вывазу маёмасці зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2012 г. № 1110.
Памятка аб парадку наведвання тэрыторый зон радыеактыўнага забруджвання