Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Спорт i турызм
Спорт i турызм

У выпускнікоў спартшколы вялікае будучае: Іван Крупко наведаў Чачэрскую ДЮСШ

17.10.2023
Футбол, баскетбол, вольная барацьба, лёгкая атлетыка, плаванне і дзюдо – у мясцовай спартшколе займаюцца 296 чалавек.

Адзін з самых масавых напрамкаў – дзюдо, ў гэтым відзе спорту хлопцы з Чачэрска займаюць прызавыя месцы ў індывідуальным і камандным заліках. Сёлета ў Ізраілі Андрэй Селіванаў заняў другое месца на сусветным першынстве, саступіўшы толькі расіяніну ,– выдатны вынік для Беларусі.

Развіваюць у райцэнтры і футбол, выпускнікі ДЮСШ рэгулярна трапляюць у нацыянальную зборную.

Са спартсменамі Іван Крупко абмеркаваў неабходнасць будаўніцтва новага футбольнага поля. Мясцовыя ўлады прапануюць стварыць шматфункцыянальную пляцоўку.

– Падрыхтуйце праект, прадугледзьце ўсе дэталі. Прастора павінна быць задзейнічана і ў зімовы, і ў летні перыяд. Прапануйце сваю канцэпцыю. Будзем думаць, як праінвеставаць вашы ідэі, – запрашае да супрацоўніцтва старшыня аблвыканкама.

Акрамя таго, Іван Крупко запатрабаваў вырашыць пытанне з пераводам выпускнікоў школы ў мясцовыя футбольныя каманды Гомеля і Мазыра: нельга страчваць сваіх рабят і замяняць іх замежнікамі, упэўнены кіраўнік рэгіёна.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ