Спорт i турызм
У Гомелі ўшаноўвалі прызёраў і трэнераў чэмпіянату свету U23 па вольнай і грэка-рымскай барацьбе
28.11.2023
Урачыстая цырымонія прайшла ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Спаборніцтвы праводзіліся ў албанскай Тыране, нашы спартсмены прывезлі дзве медалі. Глеб Макаранка заваяваў серабро, бронза ў Арыны Мартынавай. Таксама годна выступілі Надзея Буланая і Іван Грамыка – яны на пятым месцы. Барацьбітам уручылі падзякі, грашовыя сертыфікаты і памятныя падарункі.
– Вашы поспехі – гэта вынік упартай працы, а таксама работы трэнераў, – адзначыў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Павел Старасвецкі. – Не спыняйцеся на дасягнутым, бо наперадзе вас чакае дарослы чэмпіянат свету. Дзяржава зробіць усё, каб барацьба на Гомельшчыне актыўна развівалася.
Павел Старасвецкі дадаў, што ў верасні для аддзялення барацьбы ў гарадскую ўласнасць перададзена спартыўная зала.