Спорт i турызм
У Гомелі стартавалі абласныя спаборніцтвы па хакеі "Залатая шайба"
30.01.2024
Удзел бяруць дзеці і падлеткі 2009–2010, 2011–2012 гадоў нараджэння.
Турнір праходзіць на базе Лядовага палаца. У дывізіёне А спаборнічаюць каманды раёнаў і гарадоў, дзе ёсць фізкультурна-спартыўныя збудаванні са штучным лёдам. У дывізіёне Б – каманды раёнаў і гарадоў, у якіх падобныя канструкцыі адсутнічаюць. Пераможца абласных спаборніцтваў атрымае права прадставіць наш рэгіён на рэспубліканскім этапе "Залатой шайбы" на прызы Прэзідэнта Беларусі, які пройдзе ў Мінску з 27 лютага па 1 сакавіка і з 12 па 15 сакавіка 2024 года.