Спорт i турызм
Дэлегацыя з Расіі пабывала ў Цэнтры алімпійскага рэзерву Жлобіна
31.01.2024
Перспектывы ўзвядзення новых лядовых арэн і басейнаў гомельскімі будаўнікамі ў Бранскай вобласці абмеркавалі сёння Іван Крупко і Аляксандр Багамаз.
Каб паказаць, якімі могуць стаць спартыўныя аб'екты, калег з Расіі запрасілі ў Жлобін і Светлагорск.
У сталіцы металургаў Беларусі госці наведалі Цэнтр алімпійскага рэзерву. Тут створаны ўсе ўмовы для падрыхтоўкі спартсменаў рознага ўзросту. Ёсць вялікая і малая лядовыя арэны, адна з самых вялікіх у краіне зала гульнявых відаў спорту, зала харэаграфіі, басейн, вяслярная база.
Пляцоўка папулярная і запатрабаваная. Лёд амаль заўсёды распісаны, а трэніруюцца на ім у тым ліку расійскія хакейныя каманды і фігурысты. Летам мінулага года комплекс прымаў ІІ Гульні краін СНД.
– Прыходзь і займайся! – канстатуе Іван Крупко. – А рабятам, якія дасягнулі высокіх вынікаў, плацім стыпендыі.
Учора трэніроўку на арэне правялі дзеці з Бранскай хакейнай каманды. Сёння яны сустрэнуцца ў Светлагорску на сяброўскім матчы з хлопцамі з Гомеля.