Грамадства
За мірны сон і спакойнае жыццё: У Гомелі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 108-й гадавіне ўтварэння беларускай міліцыі
07.03.2025
Удзел у цырымоніі прынялі кіраўніцтва абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Бараноўскі.
– Ва ўсе часы служба супрацоўнікаў органаў унутраных спраў была і будзе заставацца яркім прыкладам праявы самаадданасці, вернасці абавязку і прысязе, гатоўнасці ў любы момант прыйсці на дапамогу людзям, якія апынуліся ў бядзе, – падкрэсліў Андрэй Бараноўскі. – На ўсіх этапах станаўлення і развіцця краіны нашы міліцыянеры стаялі на варце парадку і закона.
Начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама Аляксандр Шастайла адзначыў, што міліцыянеры сустракаюць гэтае свята спакойнай аператыўнай абстаноўкай і добрымі вынікамі ў працы. Ён падкрэсліў, што правапарадак у Гомельскай вобласці знаходзіцца на стабільным узроўні.
Лепшыя работнікі, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у службе, былі ўдастоены ўзнагарод, ганаровых грамат і падзяк.