Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

З выкладчыкамі і студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны сустрэўся старшыня аблвыканкама Іван Крупко

10.04.2025
Губернатару расказалі аб рабоце біялагічнага, філалагічнага факультэтаў і факультэта фізічнай культуры.

На біялагічным факультэце кіраўнік рэгіёна наведаў дзве лабараторыі: аналітычнай і неарганічнай хіміі, «Флора і расліннасць». Вучоныя расказалі пра сваё нядаўняе адкрыццё: у Навабеліцкім раёне Гомеля выявілі незарэгістрыраваны і неапісаны раней від грыбоў.

Падчас размовы са студэнтамі спецыяльнасці «Лясная гаспадарка» старшыня аблвыканкама Іван Крупко падкрэсліў, што прафесіяналы ў гэтым напрамку на Гомельшчыне вельмі запатрабаваны, таму з рэктарам ВНУ і дэканам факультэта абмеркавалі магчымасць павелічэння набору абітурыентаў. Выпускнікі працуюць інжынерамі, майстрамі лесу ў лясгасах, супрацоўнікамі ў навуковых арганізацыях, вытворчых лабараторыях. 

— Без спецыялістаў у дадзенай галіне цяжка канкурыраваць на рынку і граматна рэалізоўваць гатовую прадукцыю з высокім дабаўленым коштам. Акрамя таго, аднаўленне лесу важна для будучых пакаленняў, асабліва гэта актуальна ва ўмовах змены клімату, – адзначыў Іван Крупко. 

Са студэнтамі гаварылі таксама аб даступнасці месцаў у інтэрнаце, памеры стыпендыі. Закранулі і тэму развіцця Гомельскай вобласці: рамонта дарог, будаўніцтва новых сацыяльных аб'ектаў.

У літаратурным музеі alma-mater філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны губернатару расказалі пра выдатных выпускніках і падзяліліся вынікамі, атрыманымі студэнтамі ў ходзе фальклорнай практыкі. Акрамя таго, Іван Крупко азнаёміўся з праграмай навучання будучых журналістаў — новую групу па гэтым напрамку набралі ў 2024 годзе. Зараз студэнты першага курса спасцігаюць асновы, аднак у далейшым ім спатрэбіцца больш моцная матэрыяльна-тэхнічная база для ўдасканалення навыкаў напісання тэксту і работы перад камерай у кадры. Кіраўнік рэгіёна запэўніў, што пытанне будзе прапрацавана.

Аб дасягненнях студэнтаў і выпускнікоў факультэта фізічнай культуры старшыні аблвыканкама расказалі ў музеі-лабараторыі спартыўнай славы Гомельшчыны. Кіраўніку рэгіёну таксама прэзентавалі галіновую лабараторыю алімпійскіх відаў спорту, дзе спартсменаў дасканала абследуюць, пасля чаго на аснове іх фізіялагічных характарыстык выдаецца заключэнне з рэкамендацыямі аб патрэбных трэніроўках і фізічных нагрузках. Падобны вопыт неабходна выкарыстоўваць спартыўным клубам Гомельскай вобласці, рэкамендаваў Іван Крупко.

Абмеркавалі таксама пытанне падпрацоўкі студэнтаў. Напрыклад, прадстаўнікі факультэта фізічнай культуры летам дапамагаюць выратавальным атрадам Гомеля дзяжурыць на пляжах і нават ужо ратавалі тых, хто тануў. Губернатар прапанаваў распаўсюдзіць гэты вопыт на ўвесь рэгіён. Тым больш, уся неабходная матэрыяльна-тэхнічная база маецца.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ