Грамадства
Выхавалі геніяў: губернатар Іван Крупко ўручыў узнагароды трэнерам школьнікаў, якія занялі прызавыя месцы па выніках рэспубліканскай алімпіяды
28.05.2025
Гомельская вобласць другі год запар становіцца лідарам сярод рэгіёнаў у алімпіядным руху. Сёння педагогі – абласныя трэнеры каманд навучэнцаў, якія дабіліся высокіх вынікаў у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук старшыні аблвыканкама Івана Крупко.
За значны ўклад у падрыхтоўку дзяцей граматы, падзякі і падзячныя лісты атрымалі выкладчыкі і кіраўнікі ўстаноў адукацыі з усёй вобласці.
Губернатар уручыў таксама прэміі аблвыканкама студэнтам ВНУ, якія дасягнулі высокіх вынікаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці.