Грамадства
Высокіх узнагарод удастоены гамяльчане
22.11.2024
За плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
медалём «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый»:
БАБРОВІЧ Ігар Міхайлавіч – вальшчык лесу Шыіцкага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Калінкавіцкі лясгас»;
БАРЫСАЎ Анатолій Анатольевіч – машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Мазырскі вопытны лясгас»;
ГРЫБ Юрый Іванавіч – вадзіцель аўтамабіля Узнажскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Васілевіцкі лясгас»;
ДУБАВЕЦ Аляксандр Аляксандравіч – леснік Васілевіцкага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Васілевіцкі лясгас»;
КОБЫСЬ Анатолій Васільевіч – электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання энергетычнага ўчастка філіяла «Мазырводаканал» камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельводаканал»;
КОЗЧАНКА Уладзімір Васільевіч – леснік Макееўскага лясніцтва дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Гомельскі вопытны лясгас»;
КОЛІКАЎ Андрэй Васільевіч – майстар лесу Бела-Балоцкага лясніцтва дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Рэчыцкі вопытны лясгас»;
ЛАРЫЁНАЎ Дзмітрый Міхайлавіч – начальнік лесапункта дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Мілашавіцкі лясгас»;
МЯДЗВЕДЗЕЎ Павел Сяргеевіч – майстар лесу Салонскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Жлобінскі лясгас»;
ПАТАРОЧАНКА Мікіта Аляксандравіч – намеснік дырэктара – галоўны інжынер дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Мазырскі вопытны лясгас»;
РУСЕЦКІ Аляксандр Лявонавіч – ляснічы Шыіцкага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Калінкавіцкі лясгас»;
СЯРГЕЕНКА Аляксей Пятровіч – машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Мазырскі вопытны лясгас»;
ХАРЫТОНАЎ Мікалай Міхайлавіч – слесар па рамонце абсталявання кацельняў і пылападрыхтоўчых цэхаў участка № 1 цэха цеплавой гаспадаркі камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас»;
ЦАЛКА Аляксей Фёдаравіч – начальнік Мазырскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Гомельскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», палкоўнік унутранай службы;
ЯСІНСКІ Валерый Аляксандравіч – леснік Крукавіцкага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Калінкавіцкі лясгас»;
медалём «За працоўныя заслугі»:
БРАІМ Сцяпан Андрэевіч – старшы майстар Гомельскага сельскага раёна электрычных сетак філіяла «Гомельскія электрычныя сеткі» гомельскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга»;
ДОСАЎ Уладзімір Уладзіміравіч – электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак Гомельскага гарадскога раёна электрычных сетак філіяла «Гомельскія электрычныя сеткі» гомельскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга»;
ІГНАЦЮК Сяргей Сцяпанавіч – намеснік галоўнага інжынера па электратэхнічнай частцы апарату кіраўніцтва гомельскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга»;
ЛУТКОЎ Віталій Мікалаевіч – майстар Буда-Кашалёўскага раёна электрычных сетак філіяла «Гомельскія электрычныя сеткі» гомельскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга»;
САВЕЛЬЕЎ Андрэй Анатольевіч – электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак Буда-Кашалёўскага раёна электрычных сетак філіяла «Гомельскія электрычныя сеткі» гомельскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга»;
СОПАТ Анатолій Іванавіч – электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак Гомельскага раёна электразабеспячэння Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
СУШЧЫК Раман Вячаслававіч – вальшчык лесу Гомельскага ўчастка Гомельскай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».