Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

ВЫБАРЫ-2025: У Гомелі прайшло першае пасяджэнне абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

05.11.2024
Старшынёй абласной камісіі абраны Пётр Кірычэнка, таксама вызначаны асобы на пасады намесніка старшыні і сакратара.

На пасяджэнні разгледжаны шэраг арганізацыйных пытанняў, у іх ліку зацвярджэнне рэжыму і плана работы камісіі.

– У нас адна задача – забяспечыць правядзенне выбараў Прэзідэнта строга ў адпаведнасці з дзеючым выбарчым заканадаўствам. Я знаёмы з большасцю членаў абласной выбарчай камісіі, гэта вельмі дасведчаныя і кваліфікаваныя людзі. Для кожнага з іх гэта далёка не першая электаральная кампанія, – адзначыў Пётр Кірычэнка. 

Ён дадаў, што члены камісіі маюць усё неабходнае: веды, рэсурсы і, што самае галоўнае, жаданне выканаць сваю работу на самым высокім узроўні.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ