Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

ВЫБАРЫ-2025: Гомельская абласная камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сфарміравана ў максімальным складзе

04.11.2024
Склад камісіі зацверджаны сёння на сумесным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта. Удзел у пасяджэнні прыняў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў. 

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко адзначыў: у органы, якія ўтвараюць камісіі, ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны паступілі дакументы ад зацікаўленых палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, груп грамадзян па вылучэнні прадстаўнікоў у склад абласной камісіі.

У склад камісіі вылучана 13 чалавек на 13 максімальна магчымых месцаў. Гэта людзі, у якіх ёсць вялікі практычны і юрыдычны досвед у арганізацыі і правядзенні падобных кампаній. 

Першае паседжанне абласной камісіі, на якім будзе абранае яе кіраўніцтва, адбудзецца заўтра, 5 лістапада.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ