Грамадства
Увод у эксплуатацыю – у наступным годзе. Старшыня аблвыканкама Іван Крупко праінспектаваў будаўніцтва дамбы ў Гомельскім раёне
13.08.2025
Работы ідуць другі год, збудаванне прадугледжвае абарону ад падтапленняў двух мікрараёнаў у Чонках і Сеўруках. Будаўнікі запэўнілі, што работы выконваюцца строга па графіку.
На дадзены момант зроблена ахоўная сцяна, ідзе адсыпанне пяску, плануецца запуск помпавай станцыі.
Увод дамбы ў эксплуатацыю запланаваны ў наступным годзе.