Грамадства
Увекавечыць подзвіг продкаў. Лесаводы Гомельшчыны да 9 мая правядуць незвычайную пасадку лесу
21.04.2025
Гомельскае ДВЛГА плануе высадзіць кампазіцыю з лясных культур, прысвечаную 80-годдзю Вялікай Перамогі.
На тэрыторыі Юркевіцкага лясніцтва Жыткавіцкага лясгаса будзе закладзена "Зорка Перамогі", якая сімвалізуе памяць аб вялікім подзвігу беларускага народа, здзейсненага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
– Мы падабралі неабходны ўчастак, там ужо ідуць падрыхтоўчыя работы, расчышчаем тэрыторыю ад кустоў, да канца гэтага тыдня прыступім да пасадкі, – расказала намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Гомельскага ДВЛГА Алена Патапава.
Фонам для кампазіцыі паслужаць саджанцы бярозы. Саму "Зорку Перамогі" высадзяць дрэвамі сасны. Пяціканечны сімвал выразна будзе бачны з вышыні птушынага палёту.