Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Усе дзеці ў адным месцы: Чонкаўская базавая школа Гомельскага раёна працягвае мадэрнізацыю

13.08.2025
Яшчэ адзін пункт у маршруце старшыні аблвыканкама Івана Крупко – Чонкаўская базавая школа. У будынках былога піянерлагера дзякуючы рамонту размясцілася ўсё пачатковае звяно.

Да новага навучальнага года адукацыйны комплекс адрамантаваны: абноўлены дах, унутраныя памяшканні, закуплена новае абсталяванне. Мадэрнізіраваны таксама сталовая, актавая зала, з'явіліся зона варкаўта і шмат-функцыянальная спартыўная пляцоўка. 

Акрамя таго, тут плануецца ўзвесці прыбудову, якая прыме навучэнцаў пятых – дзявятых класаў, якія цяпер размяшчаюцца ў асобным будынку. Тады ўся школа будзе знаходзіцца ў адным месцы. На дадзены момант праектна-каштарысная дакументацыя ў стадыі распрацоўкі.
 
– Тут стала ўтульней і прыгажэй. Засталося ўвасобіць у жыццё запланаванае – тады і дзецям, і выкладчыкам будзе камфортна вучыцца і працаваць, – падкрэсліў Іван Крупко. 

Кіраўнік рэгіёна таксама даручыў паскорыць тэмпы работ па рамонце школы мастацтваў, якая знаходзіцца на тэрыторыі навучальнай установы.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ