Грамадства
У штабе аблвыканкама абмеркавалі аднаўленне сельгаспрадпрыемстваў, сацыяльных устаноў, жылфонду пасля ўрагану
29.07.2024
Увагу акцэнтавалі таксама на аднаўленні энергасістэмы, уборцы могілак. Працу штаба ўзначаліў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Рамонты ва ўстановах сацыяльнай сферы набліжаюцца да завяршэння. У аграсектары даручана ўзмацніць работу. 30 адноўленых аб'ектаў АПК у дзень, на думку губернатара, недастаткова. Важна падключыць усе кадравыя рэзервы, правільна размеркаваць сілы. У ідэале на кожным аб'екце павінна быць па рамонтнай брыгадзе.
На Гомельшчыне працягваецца аднаўленне сістэмы электразабеспячэння пасля ўрагану. На раніцу 29 ліпеня заставалася падключыць сем участкаў высакавольтных ліній. Па плане работы будуць завершаны да 15 жніўня, але энергетыкі працуюць з апярэджаннем графіка. Пры гэтым усе населеныя пункты вобласці падключаны да энергасеткі ў штатным парадку.
Адмысловая ўвага – могілкам. Ад урагану пацярпелі 912 могілак, каля 500 ужо адноўлены. Да работ прыцягнуты службы ЖКГ, лясгасы, МНС, калектывы прадпрыемстваў, валанцёры.
Фармуюцца дадатковыя брыгады. Высокія аварыйныя дрэвы прыбіраюць спецтэхнікай, задзейнічаны прамысловыя альпіністы.