Грамадства
У штабе аблвыканкама абмеркавалі аднаўленне аб'ектаў АПК і энергасістэмы
28.07.2024
Як паведамілі ў штабе па ліквідацыі наступстваў урагану, у вобласці на аб'ектах АПК працуе 238 брыгад, усяго каля 1300 чалавек.
Фронт работ: каля 500 аб'ектаў, або 1533 будынка. Пастаўлена задача завяршыць рамонты да сярэдзіны верасня. Дахавых і піламатэрыялаў хапае, арганізавана аператыўная адрасная адгрузка.
Усе спажыўцы Гомельшчыны запітаны ад пастаяннай схемы электразабеспячэння. Кропкавыя адключэнні засталіся цяпер толькі часовай мерай.
Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы на цяжкадаступных участках, у асноўным гэта замена апор.
Учора з-за навальніцы кароткачасовыя адключэнні здараліся прыкладна ў 100 населеных пунктах, сярэдні час без святла – 48 хвілін. Усё падключана і працуе ў штатным рэжыме.
"Гомельэнерга" дадзена даручэнне ў сціслыя тэрміны закрыць усе пытанні па садаводчым таварыствам.