Грамадства
У рамках акцыі «Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі» старшыня аблвыканкама Іван Крупко пабываў у гасцях у ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны Надзеі Хахловай
07.03.2025
Губернатар павіншаваў працаўніцу тыла з надыходзячым Днём жанчын – 8 Сакавіка.
– Гэты год святочны для нас, хутка мы сустрэнем 80-годдзе Вялікай Перамогі. У вашай асобе дзякую ўсім ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны: вы зрабілі ўсё магчымае, каб дасягнуць гэтай перамогі, каб наша пакаленне жыло, працавала, радавалася. Мы ж стараемся зрабіць так, каб у нашай краіне быў мір. Здароўя вам, шчасця ў сям'і, хай блізкія радуюць сваімі дасягненнямі.
Ураджэнка горада Балта Украінскай ССР Надзея Хахлова расла ў настаўніцкай сям'і, там жа скончыла школу, затым пераехала ў Свярдлоўск, дзе паступіла ў юрыдычны інстытут.
Калі Надзеі Васільеўне споўнілася 17 гадоў, пачалася вайна. У 1943 годзе яе прызвалі ў войска, яна служыла ў хімвайсках у званні сяржанта, стала інструктарам па хімабароне, за работай сустрэла Дзень Перамогі.
Пасля вайны скончыла інстытут, там жа пазнаёмілася з будучым мужам, з якім пераехала ў Растоў-на-Доне па месцы яго службы. Нарадзіла і выхавала дваіх сыноў, а яны падарылі ёй чацвярых унукаў, пяць праўнукаў і адну праўнучку. У 2008 годзе пераехала жыць да сына ў Гомель.
Надзея Васільеўна Хахлова ўзнагароджана медалём «За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.».