Грамадства
У міры і згодзе: з калектывам Чачэрскага спецлясгаса сустрэўся старшыня аблвыканкама Іван Крупко
17.09.2025
Галоўная тэма сустрэчы – «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды».
Рэальныя факты паланізацыі беларускага народа ў рамках дзеяння Рыжскага мірнага дагавора, падзеі верасня 1939 года, уз'яднанне беларускага народа, шматвектарнасць палітыкі сучаснай суверэннай Беларусі – гэтыя і іншыя пытанні ўзнімаліся падчас сустрэчы. Было адзначана, што 17 верасня – дата, якая легла ў аснову дзяржаўнага свята, яна важная для кожнага беларуса.
Губернатар Іван Крупко таксама адказаў на пытанні з залы. У прыватнасці, лесаводы папрасілі звярнуць увагу на рамонт дарог і тратуараў у Чачэрскім раёне.
Сёлета акцэнт будзе зроблены на рэспубліканскіх трасах, абласных магістралях, у апошнія тры гады актыўна рамантуюцца масты і пуцеправоды, адказаў старшыня аблвыканкама. Восем дваровых тэрыторый было зроблена ў Чачэрску за мінулы год. У бліжэйшую пяцігодку плануецца таксама павялічыць аб'ём фінансавання на рамонт вуліц у населеных пунктах, адзначыў кіраўнік рэгіёна:
– Варыянты на ўзроўні рэспублікі прапрацоўваюцца. Уносьце прапановы, спецыялісты размяркуюць вуліцы па значнасці і ўнясуць іх у план рамонту.
На сустрэчы абмеркавалі таксама план па правядзенні абласных дажынак на будучыя гады, супрацоўніцтва з Кітаем, рэканструкцыю славутасцей.