Грамадства
У Калінкавічах адкрылі новы будынак Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі
11.01.2025
Работы па рэканструкцыі былога будынка пашпартнага стала распачаліся летась у ліпені. Сёння яго дзверы расчынілі для выкладчыкаў і навучэнцаў.
Госцем урачыстай цырымоніі стаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко:
– Мы адкрываем фактычна новы, цалкам мадэрнізаваны будынак для нашых тале-навітых дзяўчынак і хлопчыкаў. Для таго каб раскрыць таленты дзяцей, каб яны праяўлялі сябе з розных бакоў, мы з праекціроўшчыкамі і будаўнікамі сур'ёзна па-дышлі да рэалізацыі аб'екта і пастараліся ўлічыць усе напрамкі развіцця.
На Гомельшчыне 49 такіх устаноў, дзе займаюцца практычна 50 тысяч дзяцей, за-значыў губернатар.
У ходзе рамонту ўцяплілі фасад, замянілі дах, вокны і дзверы, сістэмы ацяплення, водазабеспячэння і каналізацыі. З'явіліся сістэмы дымавыдалення, вентыляцыі, пажарнай сігналізацыі. Створана безбар'ернае асяроддзе, а паблізу з цэнтрам уста-навілі пляцоўку для гульні і спорту.
Для творчай адукацыі дзяцей ёсць усё неабходнае, закуплена сучаснае абсталяван-не і мэбля. Тут будуць працаваць самыя розныя напрамкі – класічныя і прагрэсіўныя: ад саломапляцення да гуказапіснай студыі. Для навучання робататэхніцы і праграміраванню з'явіліся спецыяльная лабараторыя і камп'ютарны клас, абсталя-ваныя па апошнім слове тэхнікі. Будуць таксама развіваць турызм і краязнаўства, жывапіс і маляванне, ваенна-патрыятычнае выхаванне.
Прадэманстраваць свае здольнасці выхаванцы змогуць у прасторнай актавай зале. Можна арганізаваць канцэрт, лекторый, раённае культурна-масавае мерапрыемства.
Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі будзе ўмяшчаць звыш за 120 навучэнцаў, усяго ж творчасцю ў раёне займаецца больш за дзве тысячы школьнікаў у розных клубных аб'яднаннях і секцыях. Да гэтага заняткі праходзілі ў некалькіх установах адукацыі, зараз усе пераедуць пад адзін дах.
Для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра старшыня аблвыканкама Іван Крупко і старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Павел Сілівончык перадалі дырэктару сертыфікаты.
Апошнія сем гадоў Гомельшчына лідар па дзіцячай творчасці ў краіне. Аб гэтым жур-налістам падчас прэс-падыходу расказаў губернатар:
– Лічу, мы павінны падтрымліваць дзяцей і даваць магчымасць развівацца ў розных кірунках. У многіх захапленне становіцца прафесіяй, яны дасягаюць вялікіх вышынь. Мы сур'ёзна да гэтага ставімся і бачым, як дзеці прагрэсіруюць у дадатковай адука-цыі, як цягнуцца да гэтага. Разам са школьнай праграмай для іх гэта сур'ёзнае развіццё.
Кіраўнік рэгіёна адзначыў, што ў 2025 годзе пачнецца праектаванне і рэканструкцыя такога цэнтра ў Веткаўскім раёне. Далей будуць разглядаць магчымасць падтрымкі і іншых раёнаў.