Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У гомельскім Доме прафсаюзаў пачала работу грамадская прыёмная партыі "Белая Русь"

29.07.2024
Першы прыём правёў старшыня абласнога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" Дзмітрый Чарнякоў.

Да старшыні звярнулася актыўная моладзь прадпрыемства "Беларуснафта". У Год якасці члены маладзёжнага савета прадставілі праект "Рабочая моладзь са знакам якасці". Сутнасць праекта – прыцягнуць да ўдзелу ў тымбілдынгу партыйцаў прадпрыемстваў рэгіёна: зняць міні-ролікі ад першай асобы на тэму "Прафесія вачыма маладых".

– Ідэя добрая, давайце паспрабуем рэалізаваць яе пад эгідай "Белай Русі". За моладдзю будучыня, трэба шукаць ініцыятыўных, крэатыўных, запрашаць у нашы рады, аб'ядноўваць, – падтрымаў ініцыятыву Дзмітрый Чарнякоў. 

У рамках святкавання Дня народнага адзінства пад эгідай абласнога аддзялення партыі правесці спартыўнае мерапрыемства абласнога маштабу прапанаваў дэпутат Чонкаўскага сельскага Савета дэпутатаў, член партыі "Белая Русь", намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці ДЮСШ № 6 Андрэй Карась. На яго думку, такія спаборніцтвы зацікавяць не толькі членаў партыі, але і ўсіх аматараў спорту, а таму хацелася б правесці іх на высокім спартыўным узроўні.

– Я толькі за. Трэба паглядзець базу, на якой плануецца праводзіць спаборніцтвы, вызначыцца па відах спорту, колькасці каманд. Што тычыцца палажэння, то ўзоры ёсць, можам арганізаваць, – адзначыў Дзмітрый Чарнякоў. 

Старшыня абласнога аддзялення "Белай Русі" таксама дадаў, што трэба дакладна прапрацаваць фармат спартакіяды, каб улічыць усе моманты.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ