У Гомелі стартаваў праект "Маршрутамі нашага Прэзідэнта"
У будынку абласной пракуратуры разгарнулася выстава, прымеркаваная да 30-гадовага юбілею абрання Аляксандра Лукашэнкі кіраўніком дзяржавы.
Ідэю ўвасобіла ў жыццё абласная бібліятэка пад кіраўніцтвам дырэктара Таццяны Забіяка:
– Мэта праекта – артыкуламі з газеты расказаць аб маршрутах Прэзідэнта па раёнах і задачах, вырашаных на месцах. У распрацоўцы прадстаўлена ўся наша праца, дзякуючы якой можна прасачыць развіццё Гомельскай вобласці ў розных галінах. Для тых, хто не любіць шмат чытаць, мы стварылі стыкеры ў колерах нацыянальнага сцяга.
Дзякуючы экспазіцыі кожны чалавек можа ўбачыць, як змянілася Гомельшчына і ўся краіна за апошнія 30 гадоў, ператварыўшыся ў квітнеючую дзяржаву. Пракурор Гомельскай вобласці Алег Аўдзей адзначыў, што адкрыццё выставы менавіта ў іх установе – вельмі важная і доўгачаканая падзея, бо пракуратура зацікаўлена ў патрыятычным выхаванні грамадзян.
У далейшым унікальны праект "Маршрутамі нашага Прэзідэнта" наведае яшчэ шмат прадпрыемстваў і арганізацый, каб людзі ўспомнілі мінулае і задумаліся аб будучыні.