Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У Гомелі прайшоў Злёт Маладзёжных саветаў вобласці

09.01.2025
Злёт Маладзёжных саветаў рэгіёна сабраў у абласным цэнтры каля тысячы прадстаўнікоў студэнцтва, маладых спецыялістаў, членаў грамадскіх арганізацый. 

Старт маладзёжнаму форуму далі на плошчы Паўстання ў Гомелі: удзельнікі ўсклалі кветкі да памятнага знака, прысвечанага ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб тых, хто цаной уласнага жыцця абараніў будучыню краіны.

Далей удзельнікам злёту прэзентавалі прамысловы патэнцыял Гомельшчыны: арганізавалі экскурсіі па прадпрыемствах "Спартак", "Гомсельмаш", "Гомельскі вагонабудаўнічы завод". Абмеркавалі і тэму турызму, спорту, культуры. Маладыя людзі наведалі мемарыял "Партызанская крыніца", аб'екты сацыяльнай інфраструктуры.

Злёт працягнуўся прэзентацыяй праектаў у розных сферах. Маладыя людзі прадставілі кіраўніцтву вобласці ініцыятывы, якія рэалізавалі за апошні час. Старшыня аблвыканкама Іван Крупко падкрэсліў, што на злёце сабраліся людзі з асаблівым стрыжнем. Галоўнае, адзначыў губернатар, каб акцыі не былі разавымі і рэалізоўваліся на карысць нашых людзей, беларускага грамадства.

Злёт працягнуўся прэзентацыяй праектаў у самых розных сферах. Маладыя людзі прадставілі кіраўніцтву вобласці ініцыятывы, якія рэалізавалі за апошні час.

Больш за ўсё члены Маладзёжных саветаў чакалі сустрэчы з кіраўніцтвам Гомельскай вобласці. Сёння яны змаглі пагутарыць са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко, памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Гомельскай вобласці Юрыем Горлавым, старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Кацярынай Зянкевіч. 

Гаварылі аб патрыятычным выхаванні, эканоміцы рэгіёна, маладзёжных будоўлях. Прагучалі і ініцыятывы. Рабяты са Светлагорскага раёна прапанавалі насыціць мерапрыемствамі мемарыяльны комплекс «Баграціён», дзе сёлета плануецца правесці рэканструкцыю. Губернатар ідэю падтрымаў.

Акрамя таго, прагучала думка аб арганізацыі форуму, які б аб'яднаў маладых людзей з Беларусі і краін СНД і дазволіў прэзентаваць навуковыя даследаванні і інавацыі, стартапы. Яшчэ адна прапанова – заснаваць Кубак губернатара па мнагаборстве сярод моладзі са спаборніцтвамі па бегу, плаванні, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і іншымі. 
 
Іван Крупко адзначыў, што на ўзроўні вобласці гатовы падтрымаць любую ідэю, накіраваную на развіццё Гомельшчыны і краіны ў цэлым. Галоўнае, каб акцыі не былі разавымі і рэалізоўваліся на карысць нашых людзей, беларускага грамадства. Старшыня аблвыканкама заўважыў, што на злёце сабраліся людзі з асаблівым стрыжнем.

Задавалі ўдзельнікі злёту і пытанні аб тым, як паспець стварыць сям'ю і адначасова пабудаваць кар'еру, маладое пакаленне цікавіць, хто з'яўляецца аўтарытэтам для кіраўніцтва вобласці. 

Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў назваў лепшым прыкладам для кожнага беларуса кіраўніка дзяржавы, які прымае мудрыя рашэнні, а таксама параіў суразмоўцам паглядзець цыкл тэлеперадач "Час выбраў нас" аб станаўленні незалежнай Беларусі. 

– Слухайце Прэзідэнта і яго пасылы, якія з'яўляюцца асновай для нашых поспехаў, – рэзюмаваў Юрый Горлаў.

Завяршыўся злёт канцэртам ад вядучых калектываў рэгіёна і "Вечарам сяброўства".


К СПИСКУ НОВОСТЕЙ