Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У Гомелі прайшоў абласны злёт маладзёжных атрадаў правапарадку "Час смелых"

25.11.2024
Спаборніцтвы традыцыйна праводзіліся на базе Гомельскай пагранічнай групы, удзельнічалі хлопцы з розных раёнаў вобласці. 
 
Моладзь прывітаў часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка Гомельскай пагранічнай групы Аляксей Смагін:  
– Правядзенне абласнога злёту ў нашай вайсковай часці стала добрай традыцыяй. Сімвалічна, што мы сабраліся напярэдадні Дня вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожны з нас павінен захоўваць гістарычную праўду і прапагандаваць здаровы лад жыцця. 

Праграма злёту складалася з выканання нарматываў па радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароне, медыцынскай і фізічнай падрыхтоўцы, прыёмаў самаабароны. Быў падрыхтаваны квэст з выкарыстаннем спецсродкаў пагранічнага кантролю і квіз па патрыятычных фільмах. Удзельнікі таксама спаборнічалі ў стральбе і зборцы-разборцы аўтамата Калашнікава.
 
Пасля моладзі расказалі пра службу ў радах Гомельскай пагранічнай групы, а прыемным завяршэннем стала выступленне кінолагаў з пушыстымі абаронцамі мяжы. Усе жадаючыя наведалі выставу ўзбраення і спецсродкаў, арганізаваную ў фае клуба воінскай часці.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ