Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У Гомелі адкрыты помнік Канстанціну Ракасоўскаму

26.11.2025

У скверы каля фабрыкі «8 Сакавіка» ў Гомелі ў гонар 82-й гадавіны вызвалення абласнога цэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адкрыліпомнік Канстанціну Ракасоўскаму.

 

Урачыстасць з гараджанамі падзялілі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка, старшыня аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзімір Мядзінскі, губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз, старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў. Прыбыў у Гомель і ўнук Маршала Савецкага Саюза, цёзка палкаводца Канстанцін Ракасоўскі.

Увекавечыць памяць ганаровага грамадзяніна Гомеля ў манументальным творы мастацтва прапанавалі жыхары горада над Сожам: у 2024 годзе гамяльчане звярнуліся з ініцыятывай у гарадскі і абласны выканаўчыя камітэты. Прапанову падтрымалі на мясцовым узроўні, дапамагчы ўзяліся партнёры з Расіі.

Двойчы Герой Савецкага Саюза, Маршал Савецкага Саюза Канстанцін Ракасоўскі ў бронзе адлюстраваны верхам на кані падчас Парада Перамогі 1945 года на Краснай плошчы ў Маскве. На пастаменце – кропкі ключавых аперацый і бітваў пад камандаваннем военачальніка. Эскіз стварыла скульптар з Расіі, вышыня помніка з пастаментам – шэсць метраў. Адзін з фрагментаў пастамента – карта Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі, якой кіраваў военачальнік, а таксама вобразы германскіх штандараў, якія кінулі да падножжа Маўзалея ў Маскве.

Роўна 82 гады таму на вуліцы Гомеля прыйшоў доўгачаканы мір. Горад падняў галаву пасля месяцаў болю, страт, разбурэнняў. Але разам з болем прыйшла і сіла: сіла народа-вызваліцеля, сіла веры ў будучыню, сіла, дзякуючы якой Гомель зноў стаў жыць, – адзначыў Іван Крупко.

Старшыня аблвыканкама падзякаваў расійскім калегам, якія дапамаглі прыстварэнні і ўстаноўцы помніка Герою Перамогі:

Гэта неацэнны ўклад ва ўвекавечанне памяці маршала, гэта знак павагі да нашай агульнай гераічнай спадчыны, да тых людзей, што вызвалілі Беларусь. Такая падтрымка замацоўвае тое, што было даказана на палях вайны: беларусы і расіяне ў складзе народаў Савецкага Саюза разам абаранялі свабоду, разам аднаўлялі краіну, разам захоўваюць гістарычную праўду.

Вызваленне Гомеля губернатар назваў подзвігам, у якім няма месца выпадковасці:

Гэта вынік мужнасці і стойкасці воінаў, партызан, падпольшчыкаў, усіх, хто змагаўся за кожную вуліцу і кожны дом. І памяць аб гэтым подзвігу застаецца падмуркам нашай дзяржаўнасці і нашай грамадзянскай адказнасці.

Войскі пад камандаваннем Ракасоўскага адыгралі ключавую ролю ў вызваленні нашага горада. 26 лістапада 1943 года войскі Беларускага фронту на чале з палкаводцам вызвалілі Гомель, пасля вызвалення ў горадзе размяшчаўся штаб фронту. І ў наш час у Савецкім раёне абласнога цэнтра стаіць дом, дзе з 7 снежня 1943 года па 10 красавіка 1944 года жыў знакаміты палкаводзец.

Гомель, які, па ўспамінах маршала, узялі пасля глыбокай падрыхтоўкі штурмам, пакінуў у яго сэрцы асаблівы след. Асоба Канстанціна Ракасоўскага для Гомеля сапраўды фенаменальная. Военачальнік не проста выратаваў горад ад фашысцкай напасці, але і ўсімі сіламі дапамагаў аднаўляць абласны цэнтр пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Вялікая Перамога, 80-годдзе якой адзначаем сёлета, самым непасрэдным чынам звязана з імем гэтага легендарнага чалавека. Усе буйнейшыя бітвы Вялікай Айчыннай вайны, у якіх праявіліся мужнасць і адвага савецкіх салдат, не маглі абысціся без палкаводчага таленту і кіраўнічых якасцяў маршала Ракасоўскага, адзначыў Ігар Сергяенка. Ён быў адзіным маршалам дзвюх краінСССР і Польшчы. Самае галоўнае памяць. Мы шануем памяць маршала, ракасоўцаў і многіх людзей, якія загінулі за свабоду і незалежнасць нашай краіны. У нашых сілах абараніць будучыню. Пакуль мы будуем помнікі і прыходзім да іх, мы ваяваць не будзем.

Уладзімір Мядзінскі падкрэсліў, што палкаводзец усё сваё жыццё не здымаў ваеннай формы і абараняў Айчыну, дзякуючы чаму стаў адным з самых праслаўленых, таленавітых і эфектыўных военачальнікаў не толькі XXстагоддзя, але і ўсёй гісторыі чалавецтва:

Кажуць, што без мінулага няма будучыні. Гісторыя наша непарыўная і павага да яе той падмурак, які дазваляе нам верыць у заўтрашні дзень. Веру, што такія фігуры, як Канстанцін Ракасоўскі, змацоўваюць нашу гісторыю, аб'ядноўваюць нашы народы і прымушаюць верыць, што пакуль мы разам, пакуль мы адзіныя, перамога, якую нёс маршал Ракасоўскі, заўсёды будзе за намі.


К СПИСКУ НОВОСТЕЙ