Грамадства
У Гомелі адкрылі кабінеты МРТ, ангіяграфіі і ўручылі ключы ад 11 рэанімабіляў
24.12.2024
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця кабінетаў у Гомельскай абласной клінічнай бальніцы прынялі ўдзел губернатар Іван Крупко і міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў.
У Гомельскай абласной клінічнай бальніцы пад кабінеты магнітарэзананснай тамаграфіі і ангіяграфіі абсталявалі новы корпус, стварылі ўсе ўмовы для медперсаналу і пацыентаў.
Як адзначыў Іван Крупко, у рэгіёне з кожным годам расце колькасць найскладанейшых аперацый, якія ратуюць жыцці сотням людзей. Новае высокатэхналагічнае абсталяванне паслужыць больш дакладным медыцынскім даследаваннях, падыме ўзровень дыягностыкі.
Абнаўленне тэхнічнай базы нашых медыцынскіх устаноў, падкрэсліў Іван Крупко, з'яўляецца вынікам сацыяльна арыентаванай палітыкі дзяржавы, накіраванай у тым ліку на ўмацаванне здароўя нацыі, забеспячэнне бяспекі грамадства і дзяржавы.
Іван Крупко і Аляксандр Хаджаеў таксама ўручылі ключы ад новенькіх рэанімабіляў. 11 аўтамашын МАЗ, абсталяваных усім неабходным, адправяцца ў райбальніцы Жлобіна, Мазыра, Светлагорска, Рэчыцы, установы Гомеля.
Аляксандр Хаджаеў падкрэсліў сістэмны характар работы па мадэрнізацыі сферы аховы здароўя ў рэгіёнах.
Што тычыцца медыцынскага спецтранспарту, то перад галіной пастаўлена задача забяспечыць тэхпарк аўтамабілямі з тэрмінам службы не больш за сем гадоў.
Губернатар падзяліўся з журналістамі планамі па далейшым развіцці сферы аховы здароўя. Па словах Івана Крупко, даведзеныя ў 2024 годзе планы па рэканструкцыі ўстаноў, будаўніцтве новых аб'ектаў, умацаванню матэрыяльнай базы выкананы ў поўнай меры. Ужо ў пачатку 2025 года ў Гомельскім кардыяцэнтры пачнуць працаваць кабінеты, аналагічныя тым, што адкрыліся ў Гомельскай абласной клінічнай бальніцы, з ангіяграфам і МРТ. Такое ж абсталяванне з'явіцца і ў шэрагу раённых бальніц.