Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У абласным выканаўчым камітэце разгледзелі пытанні забеспячэнне піламатэрыяламі, электразабеспячэння і страхавых выплат

25.07.2024
Увагу акцэнтавалі таксама на расчыстцы дарог і вуліц населеных пунктаў. Работу штаба ўзначаліў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко.

Лясгасам пастаўлена задача – ліквідзіраваць на месцах дэфіцыт лесаматэрыялаў, у асноўным крокваў, для аднаўлення аб'ектаў. Неабходна прыцягнуць дадатковыя рэзервы, актывізаваць работу ўсіх лесапілак і піларам, уключаючы прыватныя, калі трэба – падключыць з суседніх раёнаў. 

"Не важна, дзе і ў каго пілаваць. Важна выдаць людзям лес", – падкрэсліў Іван Крупко.

Энергетыкі вобласці завяршаюць работу па аднаўленні сістэмы электразабеспячэння.

Шэсць населеных пунктаў Гомельшчыны падлучаны пакуль да дызель-генератараў. Застаецца адрамантаваць некалькі паветраных ЛЭП і перавесці дадзеныя пункты на пастаянную схему – гэтыя работы будуць зроблены да канца тыдня.

Вырашаны амаль усе праблемы і ў садаводчых таварыствах, засталося шэсць заявак па лакальных абрываў правадоў і замене трансфарматара. Пытанні закрыюць за адзін – два дні.
Працягваецца расчыстка дарог пасля ўрагану, рэспубліканскія трасы амаль цалкам ачышчаны ад дрэў і галінак.

Дарожнікі аб'ядналі намаганні з леснікамі і завяршаюць расчыстку мясцовых дарог. Адна з праблем – дрэвы, якія не падалі, але навісаюць над праезнай часткай. Пытанне вырашаюць выбарачнымі санітарнымі рубкамі.

Губернатар запатрабаваў не дапускаць складзіравання лесаматэрыялаў уздоўж дарог, ачысціць усе абочыны і кюветы.

Буралом у гарадах і сёлах вобласці прыбраны на 60%. З 18,8 тысячы дрэў, паваленых у населеных пунктах, разрэзана і ўжо вывозіцца 11,3 тысячы. Працуюць камунальнікі, МНС, леснікі, вайскоўцы, добраахвотнікі. 

Губернатар таксама даручыў паскорыць уборку паваленых дрэў на могілках.

Разабралі пытанні аказання жыхарам вобласці страхавых паслуг. Ад урагану пацярпела нямала прыватных домаўладанняў. Каб справіцца з нагрузкай, "Белдзяржстрах" прыцягнуў дадатковыя кадры. На сёння з 8780 заяў адпрацавана 6865. Правяраецца кожны зварот, ёсць ужо і паўторныя. Але выплаты актыўна ідуць.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ