Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Тут ведаюць толк у алмазаапрацоўцы. Іван Крупко і Наталля Качанава наведалі гомельскае прадпрыемства "Крышталь"

22.07.2025
У ходзе візіту кіраўнік вобласці і старшыня Савета Рэспублікі азнаёміліся з гісторыяй унікальнага прадпрыемства, пабывалі ў вытворчых цэхах.

Менавіта тут, у Гомелі, ствараюць усе дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь, якія выпускаюцца з выкарыстаннем каштоўных металаў. 
У цэхах прадпрыемства даведаліся пра асаблівасці алмазаапрацоўкі, тонкасцях ювелірнай справы.

Як было падкрэслена, прадпрыемства ўпэўнена развіваецца, пашырае сетку магазінаў, у планах – павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі.

Наталля Качанава пагутарыла з працоўным калектывам. Абмеркавалі захаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, геапалітычную сітуацыю, фарміраванне патрыятычных і сямейных каштоўнасцяў. 

– У гады вайны наш народ заплаціў занадта вялікую цану, таму так важна захоўваць праўду пра яе для нашчадкаў, берагчы традыцыі, прывіваць іх моладзі – каб падобнае ніколі не паўтарылася, – падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Вялікае дасягненне ў тым, што ў Беларусі захавана вялікая частка прадпрыемстваў, на якіх людзі спакойна працуюць, сваёй працай умацоўваючы дабрабыт Радзімы.

Наталля Іванаўна таксама адказала на пытанні работнікаў завода. Запэўніла, што ў будучую пяцігодку цалкам захаваецца сацыяльная накіраванасць бюджэту. У Беларусі ўсё рабілася і робіцца ў інтарэсах народа, мы – сацыяльна арыентаваная дзяржава. 

"Будуць будавацца школы, бальніцы, іншыя сацаб'екты. Трэба толькі, каб працавалі прадпрыемствы, каб на нашай зямлі панаваў мір", – рэзюміравала старшыня Савета Рэспублікі.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ