Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Цэнтр спартыўнага жыцця: у хойніцкай гімназіі да Дня ведаў адкрылі басейн

01.09.2025
 Старшыня аблвыканкама Іван Крупко і намеснік прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч прынялі ўдзел у школьнай лінейцы, прымеркаванай да пачатку новага навучальнага года ў гімназіі Хойнікаў. 
– Галоўнае ў нашай краіне – гэта ўсё вы, жыхары Беларусі. Вы аддаеце ёй сваю душу і свае сілы. Менавіта таму кіраўнік дзяржавы вызначыў як нацыянальную праграму развіццё рэгіёнаў. Моцная краіна – гэта моцныя рэгіёны, а моцныя рэгіёны – гэта не толькі магутная індустрыя, але і камфортная інфраструктура, якая забяспечвае лепшае жыццё кожны дзень, незалежна ад таго, вялікі гэта горад ці невялікі населены пункт, – адзначыла віцэ-прэм'ер.
Наталля Пяткевіч падкрэсліла, што 1 верасня – гэта не проста дзень, калі заканчваецца бесклапотнае лета для дзяцей:
– Гэта плюс адзін год, які набліжае вас да дарослага жыцця, да таго часу, калі наша краіна пяройдзе ў вашы рукі. У вас ёсць выдатная магчымасць, каб пераймаць традыцыі, каб у будучыні развіваць нашу краіну і рабіць яе яшчэ лепш. Выкарыстоўвайце кожны дзень, каб стаць разумней, мудрэй і мацней. Рэспубліка Беларусь – краіна вялікіх магчымасцяў, яны ў вашых руках і перад вашымі вачыма, іх проста трэба ўзяць.
Госці свята ўручылі першакласнікам падарунак ад Прэзідэнта – кнігу «Беларусь – наша Радзіма».
Губернатар Іван Крупко павіншаваў навучэнцаў, педагогаў і бацькоў Хойніцкага раёна з Днём ведаў, а таксама назваў установу адукацыі гонарам раёна, бо тут працуюць высокаадукаваныя педагогі, больш за палову з якіх – з вышэйшай катэгорыяй, а настаўнік хіміі ў гэтым годзе атрымала высокае званне «настаўніка-метадыста»:
– Гэта паказчык ўзроўню! Вучні гімназіі годна прадстаўляюць раён на алімпіядах, конкурсах, спартыўных спаборніцтвах. Толькі ў мінулым навучальным годзе яны атрымалі сем дыпломаў на абласных інтэлектуальных спаборніцтвах і тры – у творчых конкурсах. Выпускніца Ірына Кушнер стала ўладальніцай 100-бальнага сертыфіката на цэнтралізаваным экзамене па грамадазнаўстве. А Павел Гардзейчык прынёс гімназіі дыплом III ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі.
Асобна кіраўнік рэгіёна звярнуў увагу на тое, як Хойніцкі раён у цэлым надае ўвагу якасці адукацыі. Сёлета па выніках цэнтралізаваных экзаменаў гімназія паказала сярэдні бал вышэй за 70, а ўвесь раён трымае нядрэнныя пазіцыі ў абласным рэйтынгу, але расці ёсць куды.
Сёння 94% дзяцей у Хойніках ахоплены дадатковай адукацыяй, 100% – летнім аздараўленнем. Гэта паказчык сістэмнай, сур'ёзнай работы, адзначыў Іван Крупко. 
Сертыфікат на 100 тысяч беларускіх рублёў старшыня аблвыканкама ўручыў гімназіі на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Падарункам для жыхароў Хойніцкага раёна да Дня ведаў стаў новы пла-вальны басейн, які злучаны галерэяй з гімназіяй. Спартыўны аб'ект поўнасцю адказвае сучасным стандартам: дзве чашы – для трэніровак і для навучання дзяцей, медыцынскі блок, залы сухога плавання, сучасная сістэма водападрыхтоўкі. У басейне змогуць займацца адначасова больш за 70 чалавек. 
Гэта значыць, што тут знойдзецца месца і для школьнікаў, і для жыхароў не толькі Хойніцкага, але і Брагінскага раёнаў, якія хочуць умацаваць здароўе, далучыцца да спорту, весці актыўны лад жыцця.
Чырвоную стужку перарэзалі старшыня аблвыканкама Іван Крупко, намеснік прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч.
– Падобныя праекты, як мы ўжо пераканаліся на прыкладзе басейна «Дэльфін» у Гомелі, становяцца найважнейшымі цэнтрамі здаровага ладу жыцця, кропкамі прыцягнення для школьнікаў, моладзі і ўсіх жыхароў. Гэта падзея сімвалічна. Бо адукацыя і здароўе – два галоўныя фундаменты, на якіх будуецца будучыня нашых дзяцей, – падкрэсліў губернатар.
Кіраўнік рэгіёна выказаў упэўненасць, што аб'ект стане месцам сілы, здароўя і адзінства:
– Хай адсюль выходзяць не толькі чэмпіёны, але і проста здаровыя, шчаслівыя дзеці, якія вераць у сябе і ў сваю краіну. Хойнікі – гэта горад будучыні. І сённяшні дзень яшчэ адно гэтаму пацвярджэнне.
Пасля лінейкі госці азнаёміліся з навучальным працэсам у гімназіі, прынялі ўдзел у першым уроку.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ