Грамадства
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Нароўлі
18.03.2025
З пытаннямі і прапановамі да губернатара звярнуліся два чалавекі.
Марыя Іосіфаўна прапануе пабудаваць у Нароўлі плавальны басейн:
– Басейн можа стаць месцам прыцягнення моладзі. Наш раён пацярпеў пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Асабліва важна зрабіць усё, каб мясцовыя жыхары вялі здаровы лад жыцця.
У бліжэйшыя два гады пытанне будаўніцтва басейна ў Нароўлі не стаіць, падкрэсліў Іван Крупко:
– Праграма развіцця фізічнай культуры і спорту ахоплівае ўсю вобласць. На дадзены момант будуюцца і ўведзены сучасныя збудаванні-стадыёны і шматфункцыянальныя пляцоўкі, дзе займаюцца і моладзь, і людзі старэйшага пакалення. У Нароўлі, Лельчыцах, Добрушы і карме яны ўжо ёсць, цяпер на чарзе Ельск, Лоеў, Буда-Кашалёва і Акцябрскі. Як толькі завершым гэтую праграму і ў кожным раёне будзе падобнае збудаванне, вернемся да абмеркавання далейшага развіцця спартыўнай інфраструктуры.
Другое пытанне тычылася набыцця кватэры, якая знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай вобласці.
Ніна Пятроўна жыве ў Нароўлі ў аднапавярховым доме, дзе суседняя кватэра, якую яна хоча набыць, знаходзіцца ва ўласнасці Гомельскай мяса-малочнай кампаніі. Аднак ацэначны кошт мясцовую жыхарку не задавальняе. Сёння па законе прадпрыемства падарыць дом не можа, толькі ацаніць і прадаць, у тым ліку праз аўкцыён. Пры ўмове, калі ніхто не заявіцца, цана будзе зніжацца.