Грамадства
Старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Калінкавічах
21.02.2025
Да кіраўніка рэгіёна звярнуліся чатыры жыхары вобласці. Пытанні тычыліся транспартных зносін, паляпшэння жыллёвых умоў, рамонту ў кватэры.
Анатоль Віктаравіч з Нароўлі лічыць, што шматкватэрнаму дому 1957 года пабудовы, дзе ён жыве, патрабуецца рамонт. Абследаванне паказала, што дах сапраўды трэба абнавіць, са згоды жыхароў правераць і перакрыцці паміж паверхамі.
– Праектна-каштарысная дакументацыя павінна быць гатовая к маю, а к восені неабходна зрабіць людзям рамонт. Адразу правядзіце цеплавізійнае абследаванне дома, калі трэба – прапануйце жыхарам уцяпліць сцены, – даручыў старшыні райвыканкама і камунальным службам губернатар.
Ігар Фёдаравіч просіць арганізаваць рэгулярныя транспартныя зносіны паміж мікрараёнам Міра і цэнтрам горада Калінкавічы. Са слоў таго, хто звярнуўся, ходзіць толькі адзін аўтобус з вялікім часовым разрывам.
Спецыялісты расказалі, што з мінулага года на гэтым напрамку два маршруты, ёсць дадатковыя рэйсы, цяпер іх па трынаццаць у адным і другім кірунку. Сацыяльны стандарт выконваецца.
Ігар Фёдаравіч таксама папрасіў дабавіць прыпыначны пункт. Гэта пытанне разгледзяць дадаткова з удзелам спецыяльнай камісіі па бяспецы дарожнага руху.
Маці дваіх непаўналетніх дзяцей Таццяна Міхайлаўна з Калінкавічаў з 2010 года стаіць на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Сям'я жыве ў інтэрнаце і хоча пераехаць ва ўласную кватэру. Старшыня аблвыканкама даручыў адказным службам прапанаваць жанчыне варыянты льготнага крэдытавання і прадастаўлення арэнднага жылля.