Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Гомелі

06.11.2024
З пытаннямі і прапановамі да губернатара звярнуліся пяць чалавек. 

Аказаць садзейнічанне ва ўцяпленні сцяны свайго дома просіць жыхарка Бярозак Гомельскага раёна. Мінулай зімой, распавяла Алеся Васільеўна, тэмпература ў кватэры была не вышэй за 17°С. Для ўцяплення сцяны неабходна згода іншых жыхароў пад'езда, яны павінны будуць аплаціць палову агульнага кошту работ з растэрміноўкай на дзесяць гадоў. Кіраўнік рэгіёна даручыў зрабіць цеплавізійнае абследаванне, а таксама правесці агульны сход з жыхарамі, падрабязна расказаць усе ўмовы правядзення рамонту:

– Трэба прадаставіць грамадзянам дакладны разлік з указаннем выкарыстоўваных матэрыялаў. Канчатковае рашэнне будзе вынесена пасля сустрэчы з людзьмі. 

Жыхаркі Зябраўкі наракаюць на няякаснае правядзенне ў 2022 годзе капітальнага рамонту дома па вуліцы Цэнтральнай. Таццяна Фёдараўна і Валянціна Іванаўна патрабуюць ад будаўнікоў устараніць недахопы. У прыватнасці, не задавальняе іх сырасць на першым паверсе, просяць таксама зрабіць больш высокую отмостку пад вокнамі цокальнага боку, каб вада не пападала ў падвал. 

Па словах спецыялістаў, на дадзены момант у заяўніцы цвілі ў кватэры не знойдзена. 

– Раз цяпер няма цвілі, ваш дом ставім на кантроль. Будзе аформлены акт праверкі ў маразы, спецыялісты вывучаць сітуацыю пры розным надвор'і штомесяц. Пасля ацяпляльнага перыяду пры неабходнасці недахопы будуць ліквідаваны, – рэзюмуе старшыня аблвыканкама. 

Да губернатара таксама звярнуліся з пытаннямі паляпшэння жыллёвых умоў, добраўпарадкавання ліўневай каналізацыі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ