Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Саўмін зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2025 годзе

16.11.2024
Пастановай Савета Міністраў ад 14 лістапада 2024 года нумар 839 зацверджаны графік пераносу рабочых дзён у 2025 годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У 2025 годзе будуць перанесены: 6 студзеня (панядзелак) - на суботу 11 студзеня; 28 красавіка (панядзелак) - на суботу 26 красавіка; 4 ліпеня (пятніца) - на суботу 12 ліпеня; 26 снежня (пятніца) - на суботу 20 снежня.

Арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) прадастаўлена права пераносіць рабочыя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ