Грамадства
Прыём грамадзян у Гомелі правёў губернатар Іван Крупко
04.09.2024
Да старшыні абласнога выканаўчага камітэта звярнуліся з пытаннямі забеспячэння гарачым водазабеспячэннем, арганізацыі транспартных зносін, працаўладкавання.
У доме па вуліцы Кузубава ў аграгарадку Пакалюбічы недастатковы ціск у сістэме водазабеспячэння, з-за чаго не працуе газавая калонка, няма гарачай вады. З такім пытаннем да кіраўніка рэгіёна звярнуўся мясцовы жыхар Міхаіл Мікалаевіч. Пасля звароту да намесніка старшыні аблвыканкама сістэму водазабеспячэння ў населеным пункце закальцавалі для ўзмацнення напору вады, зараз праводзіцца наладка. Калі гэта не дапаможа, то ў таго, хто звярнуўся, правераць датчыкі пратокі ў калонцы. Крайняя мера – замена ўнутраных сетак у доме.
– Праверыць сеткі і правесці іх інвентарызацыю ад водазабора да аграгарадка, каб выключыць парывы і незаконныя ўрэзкі ў вадаправод, – даў даручэнне Іван Крупко.
У гамяльчанак Таццяны Анатольеўны і Алены Дзям'янаўны ў Добруш-скім раёне знаходзяцца дачы. Аднак дабірацца да ўчасткаў, па словах тых, хто звярнуўся, вельмі нязручна: транспарт ідзе ў непадыходзячы час. Не задавальняе дачніц і састаянне аўтобусаў. Просьба – павялічыць колькасць рэйсаў да вёсак Ніўкі і Нікалаеўка, а таксама падоўжыць маршрут цягніка да гэтых населеных пунктаў.
Тэхнічнай магчымасці забяспечыць рух цягнікоў няма, а сацыяльны стандарт па аўтатранспарце забяспечаны, растлумачылі спецыялісты.
– Правесці маніторынг і ацаніць напаўняльнасць аўтобусаў у пікавыя гадзіны. Калі загружанасць маршрутаў ёсць, знойдзем магчымасць павялічыць колькасць рэйсаў або пусціць больш ёмісты транспарт. Таксама разгледзім неабходнасць змены зімовага раскладу, – рэзюміраваў губернатар.