Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Прадуктамі і медыкаментамі забяспечаны: у малых населеных пунктах вобласці праводзяць абход жыхароў

18.07.2024
У час пасяджэння аператыўнага штаба па ліквідацыі наступстваў стыхіі ў Гомельскай вобласці губернатару Івану Крупко далажылі, што яшчэ больш як 80 населеных пунктаў падключаны да электразабеспячэння. Большасць з іх атрымалі святло па часовай схеме праз падключэнне дызель-генератараў. Працы працягваюцца.

Абыход домаўладанняў у вёсках і аграгарадках паказаў, што прадуктамі і медыкаментамі людзі забяспечаны, у некаторых прыватных дамах ужо цалкам ухілены пашкоджанні. Аб'екты гандлю працуюць у штатным рэжыме.  

– Стварыць на ўзроўні вобласці і накіраваць правяраючыя камісіі для маніторынгу цэн і асартыменту тавараў, – дае даручэнне кіраўнік рэгіёна.

Па інфармацыі ЖКГ, па вобласці адноўлена 225 жылых дамоў, гэта каля паловы пацярпелых ад стыхіі аб'ектаў. Водазабеспячэнне функцыянуе ва ўсіх населеных пунктах. Для забеспячэння тэлефоннай сувязі працуюць 180 акумулятараў, у 20 населеных пунктах з'явілася стацыянарная сувязь.

Па лініі абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа закуплена 150 прадуктовых набораў для пажылых грамадзян і інвалідаў, яны будуць перададзены тым, хто мае патрэбу, праз сацыяльных работнікаў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ