Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Прадстаўнікі СМІ Беларусі і Расіі працягваюць знаёмства з рэгіёнам

19.11.2024
Другі дзень прэс-тура, прымеркаванага да 25-годдзя падпісання Саюзнага дагавора, пачаўся з наведвання сталіцы металургаў – Жлобіна.

Журналісты таксама пабывалі ў пасёлку Чырвоны Бераг, дзе размешчаны мемарыял, прысвечаный дзецям – ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Падчас экскурсіі прадстаўнікі саюзных сродкаў масавай інфармацыі даведаліся, што месца для мемарыяла абрана невыпадкова. Помнік размешчаны ў яблыневым садзе вёскі, у якой знаходзіўся адзін з найбуйнейшых дзіцячых донарскіх канцлагераў. Мемарыял сімвалізуе скрадзенае вайной дзяцінства.

Не змагла стрымаць сваіх эмоцый ад убачанага і пачутага ў Чырвоным Берагу вядучы SMM-спецыяліст "Расійскай газеты" Вікторыя Суворава:
– Калі бываеш у такіх месцах, разумееш, што нягледзячы на тое, што з таго часу прайшло шмат гадоў, гэты боль жывы і забываць гэта нельга. Уявіць страшна, наколькі гэта балюча і жудасна ўсё, што выпала на долю гэтых дзяцей.

Уражаннямі ад наведвання мемарыяла падзялілася ўласны карэспандэнт Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі Марыя Цемнікава:
– Для нас, расійскіх журналістаў, вельмі важна паказаць нашу агульную гісторыю, расказаць пра тое, што такія месцы ў Беларусі захоўваюцца. У нас яны таксама ёсць, але ў параўнанні з вамі нам ёсць чаму павучыцца. Вельмі прыемна, што ў рамках прэс-тура маецца магчымасць пабываць тут. Паколькі ўсё праходзіць напярэдадні важнай даты – 25-годдзя падпісання дагавора аб Саюзнай дзяржаве, хацелася б, каб такіх месцаў з'яўлялася больш, у тым ліку і ў рамках Саюзнай дзяржавы.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ