Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Першы намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Петражыцкі правёў прыём грамадзян

16.01.2025
За дапамогай ў вырашэнні пытанняў да Дзмітрыя Петражыцкага звярнуліся тры чалавекі.

Першым на прыём прыйшоў Міхаіл Фёдаравіч, які пражывае ў пасёлку Пабеда Гомельскага раёна. Ад брата яму дастаўся дом у пасёлку Ярохава. Таксама ў яго ў валоданні маецца зямельны ўчастак, які ён хацеў бы абмяняць на зямлю, якая належыць КСУП «Цяплічнае». Спецыялісты растлумачылі, што працэдуры абмену ўчасткамі не існуе, можна толькі адмовіцца, затым выдзяленне новага. На дадзены момант свабодных зямель у пасёлку няма. Дзмітрый Петражыцкі даў каманду камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванню, і таксама кіраўніку раёна абмеркаваць сітуацыю з кіраўніцтвам прадпрыемства «Цяплічнае» і прапрацаваць варыянты з улікам просьбы заявіцеля. 

Прадаставіць дадатковы ўчастак зямлі для развіцця фермерскай гаспадаркі папрасіў Андрэй Леанідавіч з аграгарадка Яроміна. У яго гаспадарцы працуюць 12 чалавек, займаюцца вырошчваннем плодаагародніннай прадукцыі. Тавар якасны, са збытам праблем няма. Але для развіцця гаспадаркі плошчаў катастрафічна не хапае.

– Пры выдзяленні зямлі адна з умоў – станавіцеся закладчыкам стабілізацыйных фондаў, – прапанаваў Дзмітрый Петражыцкі. 
Фермер пагадзіўся з умовай, патлумачыўшы, што да цяперашняга часу не ўдзельнічаў у закладанні стабфондаў з-за адсутнасці сертыфікацыі агароднінасховішча. У найбліжэйшых планах – закупіць халадзільнае абсталяванне і атрымаць неабходныя дакументы. 

Добрушанка Лілія Фёдараўна звярнулася з просьбай падоўжыць тэрміны выкупа дома, які ёй, як работніцы прадпрыемства, прадаставіў Добрушскі райаграсэрвіс. Заявіцельніца, якая 40 гадоў адпрацавала жывёлаводам, гатова вярнуцца на ранейшае месца работы, каб захаваць дом, але вакансій няма. На сённяшні час пражывае ў аднапакаёвай кватэры, стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. У доме прапісаны яе сын, які не з'яўляецца работнікам прадпрыемства. Спецыялісты сцвярджаюць, што жыллё знаходзіцца ва ўласнасці раёна, у прадпрыемства – па дагавору бязвыплатнага карыстання. Таму мае сэнс разгледзець варыянт з працаўладкаваннем заявіцельніцы і наступным заключэннем дагавора найма. 

– У рамках заканадаўства бярэм час на дадатковы разгляд, на працягу месяца з улікам усіх абмеркаванняў прапануем магчымыя варыянты, – рэзюміраваў Дзмітрый Петражыцкі. 

Некаторыя пытанні разгледжаны ў ходзе падрыхтоўкі да прыёма. Яны тычыліся зямельных спрэчак, прававога заканадаўства, падаткаабкладання, падтрымкі дзяржаўных ветклінік.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ