Пацярпелыя ад урагану раёны аднаўляюцца пасля стыхіі, а школы рыхтуюцца да навучальнага года
Сітуацыю ацаніў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў.
Рэчыцкі раён
У сельгаспрадпрыемстве "Дзяржынскі-Агра" ў асноўным пацярпелі дахі на будынках, працэс аднаўлення ідзе актыўна. Аграрыі падключылі свае будаўнічыя брыгады і з іншых рэгіёнаў краіны. У прыватнасці, дапамагаюць спецыялісты з Мінскай вобласці.
Юрый Горлаў адзначыў, што трэба прыкласці ўсе намаганні для ліквідацыі наступстваў урагану, максімальна мабілізавацца, каб паспець завяршыць работы да 15 верасня.
У аграгарадку Ровенская Слабада пацярпеў дом Анастасіі Кучук. Жанчына расказала, што ўраган пачаўся нечакана і хоць буяніў усяго мінут дзесяць, знёс дах і пашкодзіў частку вугла дома: вырваў цаглянуюкладку. Жанчыне літаральна за дзень дапамагло прадпрыемства, дзе яна працуе, – "Дзяржынскі-Агра". Юрый Горлаў пацікавіўся, ці патрэбна яшчэ дапамога. Жанчына адказала– не,усё добра.
Памочнік Прэзідэнта наведаў сярэднюю школу ў аграгарадку Перавалока. Першыя заўвагі: няроўная плітка, якая вядзе да ўваходу ўстановы адукацыі. Задача – аднавіць яе, каб дзеці пазбеглі падзенняў. Нараканні выклікалі дарожныя знакі на школьным двары. Выгляд у іх жаласны, і іх варта было б перадаць мясцовым дарожнікам на рэстаўрацыю. Юрый Горлаў таксама дэталёва вывучыў ход рамонтных работ унутры будынка, бо для дзяцей неабходна стварыць усе ўмовы.
На сельгаспрадпрыемстве"Абарона краіны" ў аднаўленчыя работы ўключаны чатыры брыгады: дзве свае і дзве прыезджыя. Асноўныя пашкоджанні тут, як і ўсюды, тычацца дахаў. Матэрыяламі працоўныя забяспечаны, ніякіх перашкод для аднаўлення аб'ектаў няма, усё ідзе дакладна і зладжана. Па-гэтаму заданне кіраўніка дзяржавы аграрыі абяцаюць выканаць нават раней пазначанага тэрміну.
Гэтае пытанне асабліва важнае, бо Юрыю Горлаву паступіла некалькі зваротаў наконт таго, што ў класах халаднавата. Тэрыторыя дагледжаная, ёсць клумба ля цэнтральнага ўваходу. У перспектыве абновяць асфальтавае пакрыццё. Усюды відаць гаспадарчы падыход.
Мазырскі раён
Прыемная місія была тут у Юрыя Горлава – уручыць падарункі ад кіраўніка дзяржавы шматдзетнай сям'і Веракса.
Муж і жонка жывуць у Барыскавічах, выхоўваюць траіх дзяцей. Дзяніс служыць намеснікам начальніка аддзела ўпраўлення аховы дзяржграніцы ў вайсковай часці. Яго жонка Юлія – старшы інспектар на мытным пасту"Новая Рудня".
Сям'я ва ўсіх сэнсах паказальная – у стварэнні ўмоў у доме, выхаванні дзяцей і актыўнай жыццёвай пазіцыі. Іх таленты ацанілі і ў рэспубліканскім конкурсе"Уладар сяла – 2022", дзе яны сталі пераможцамі.
Юрый Горлаў уручыў сям'і эксклюзіўныя падарункі ад кіраўніка дзяржавы: мерчы, цукеркі, а таксама мёд і сок з радзімы Аляксандра Лукашэнкі – Александрыі.
Юлія адзначыла: калі сыны і дачка даведаліся пра гэта, іх радасці не было мяжы. Яны ўдзячны Прэзідэнту за яго палітыку і стаўленне да простых людзей:
– Мы прывіваем дзецям любоў да Радзімы і дзяржаўнай сімволікі, хочам выхаваць іх сапраўднымі патрыётамі.
Сям'я Веракса – прыклад для іншых, як жыць у любові, згодзе і павазе адзін да аднаго. А гэта важней за ўсё.
Юрый Горлаў наведаў населены пункт Слабада, дзе вядуцца работы па аднаўленні грамадзянскіх могілак. Тут працуюць мясцовыя жыхары і вайскоўцы, удаленнем дрэў займаюцца супрацоўнікі МНС. Дарэчы, работы на большасці пацярпелых могілак у гэтым раёне завершаны.
І апошні пункт рабочага візіту – сельгаспрадпрыемства"Слабадское імя Леніна". Тут пацярпелі ад урагану ўсе сем ферм, але практычна ўсе аб'екты адрамантаваны. Старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка дадала: выканаюць пастаўленыя задачы па ўсіх напрамках раней пазначанага часу.