Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Пасведчанні аб праходжанні навучання выпускнікам Школы маладога кіраўніка ўручыў губернатар Іван Крупко

04.10.2024
Завяршальная сесія трэцяга сезона скончылася тэарэтычным курсам. Вучні прайшлі модуль па сацыялогіі кіравання, паглыбіліся ў вывучэнне асаблівасцей падаткаабкладання і арганізацыі ідэалагічнай, кадравай работы ў працоўным калектыве, а таксама даведаліся, як павысіць асабістую эфектыўнасць і імідж кіраўніка.

Вынікам стала ўручэнне 21 выпускніку пасведчанняў аб праходжанні навучання, дакумент яны атрымалі з рук старшыні аблвыканкама Івана Крупко, які ініцыяваў тры гады таму ўнікальны адукацыйны праект.

– Нам было важна не проста знайсці кіраўніка, але і навучыць яго кіраваць вытворчасцю. Вы ўсебакова вывучалі тэарэтычныя аспекты, на практыцы ўбачылі работу шэрага сельгаспрадпрыемстваў, якія ў адных і тых жа ўмовах дабіваюцца розных вынікаў. Упэўнены: тых, хто паставіў амбіцыйныя мэты, такая ўсебаковая падрыхтоўка прывядзе да поспеху, – не сумняваецца губернатар.

Кіраўнік рэгіёна назваў статыстыку: трэць з 52 выпускнікоў першых двух сезонаў праекта ўзначальвае прадпрыемствы:
– На вас вялікая адказнасць, бо кіраўнік – гэта асноўнае звяно ў сістэме кіравання, ён гатовы ўзяць адказнасць і паказаць калектыву, што важна працаваць сумленна. 

З заканчэннем Школы маладога кіраўніка выпускнікоў павіншаваў і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў:
– Бачыў вашу зацікаўленасць падчас наведвання прадпрыемстваў. Гэта настолькі ўнікальны праект, што кожны з нас, у тым ліку і я, пераняў для сябе нешта новае. Не саромейцеся ездзіць, глядзець, пераймаць вопыт іншых і ўкараняць у сваёй гаспадарцы ўсё самае лепшае. Асабісты ўклад кожнага з вас будзе важкім для развіцця грамадства і краіны.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ