Грамадства
Пасля выніковай камісіі паставім кропку: старшыня аблвыканкама Іван Крупко правёў прыём грамадзян у Чачэрску
17.09.2025
У рамках прыёму грамадзян у Чачэрску да старшыні аблвыканкама звярнулася Любоў Іванаўна з аграгарадка Отар.
Заяўніца жыве ў шматкватэрным доме, дзе нядаўна завяршыўся капітальны рамонт. Аднак вынікам жыхарка незадаволеная.
Па словах Любові Іванаўны, стоковая сістэма абсталявана няякасна, з-за чаго магчыма праходжанне вады ў кватэру і склеп. Жанчына папрасіла перанесці стокавую трубу на кут дома.
Як адзначылі праекціроўшчыкі, капітальны рамонт зроблены з захаваннем нарматываў, а перанос трубы немагчымы ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Каб выключыць трапленне вады ў склеп, трубу працягнулі на некалькі метраў.
Іван Крупко даручыў адказным службам правесці дадатковае абследаванне і зрабіць выніковае заключэнне камісіі, па выніках якога ў пытанні будзе пастаўлена кропка.