Партнёрства рэгіёнаў – фундамент дружбы: гомельская дэлегацыя ўдзельнічае ў рабоце сесій Форуму рэгіёнаў
«Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне органаў мясцовага самакіравання Расіі і органаў мясцовага кіравання Беларусі: вопыт і перспектывы» – галоўная тэма адной з секцый Форуму рэгіёнаў, дзе працуе дэлегацыя Гомельскай вобласці на чале з губернатарам Іванам Крупко.
Пасяджэнне
праходзіць на тэрыторыі Ніжагародскага Крамля з удзелам кіраўнікоў рэгіёнаў
дзвюх краін, дэпутатаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў.
З
беларускага боку ўдзельнікаў вітаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета
Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц:
–Паглыбленне ўсебаковай інтэграцыі з'яўляецца прыярытэтным напрамкам знешняй
палітыкі нашых дзяржаў. Колькасць
падпісаных кантрактаў, у тым ліку на палях форуму, сведчаць пра пастаянны попыт на прадукцыю і паслугі Беларусі і Расіі.
Смела можна казаць, што міжрэгіянальныя сувязі даюць асаблівы імпульс нашаму
ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву.