Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў правёў прыём грамадзян у Добрушы

18.07.2024
З праблемамі звярнуліся тры чалавекі. Сяргей Іванавіч з аграгарадка Цярэшкавічы Гомельскага раёна паскардзіўся на даўнюю шматгадовую праблему. Улетку па вечарах у шматкватэрным доме знікае вада. Мужчына ўжо шмат куды звяртаўся, але выніку няма. Населены пункт атрымлівае водазабеспячэнне ад мясцовай птушкафабрыкі. Узімку ўсё нармальна, але з надыходам цёплага надвор'я ўзнікаюць складанасці. Юрый Горлаў даў даручэнне дэталёва вывучыць пытанне і у першую чаргу праверыць абаненцкую сетку, вызначыць, ці ёсць людзі, якія падключыліся да сістэмы водазабеспячэння самавольна. Неабходна вырашыць сітуацыю і з балансатрымальнікам сістэмы водазабеспячэння. Высветліць, ці ёсць неабходнасць будаўніцтва новай станцыі абезжалезвання, так як старой ўжо больш за паўстагоддзя. Памочнік Прэзідэнта падкрэсліў: за год праблему трэба вырашыць, у людзей павінна быць вада. 

Пенсіянерка з Гомеля інвалід другой групы. Яна штогод атрымлівае дапамогу ад органаў сацабароны на куплю прэпарата "Мезім-фортэ", які ёй трэба прымаць штодня па рэкамендацыі ўрача. У 2024 годзе для гамяльчанкі ўжо было выдзелена на лекі 900 рублёў, але яна не згодная, што ў дадатковай суме ёй адмовілі. Жанчына звярталася ў аблвыканкам, рашэнне прызнана абгрунтаваным. Варта адзначыць, што ў пенсіянеркі ёсць сын, ён працуе, атрымлівае заробак, жыве разам з маці. 

Вікторыя прыехала з Гомеля. Яна нарадзіла двойню і атрымала статус шматдзетнай маці, цяпер у яе трое дзяцей. Жанчына хацела стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, але ў адміністрацыі раёна атрымала адказ. Да гэтага яна выпісалася з кватэры маці. Ёсць кватэра мужа, але невялікай плошчы, яна малая і не падыходзіць для камфортнага жыцця сям'і з пяці чалавек. Пытанне шматдзетнай маці ўдалося вырашыць. Спецыялісты вывучылі яго больш дэталёва і знайшлі варыянт дапамогі. Вікторыя падзякавала Юрыю Горлаву за ўвагу і разуменне.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ