Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў наведаў шматдзетную сям'ю Рубанавых

22.08.2024
Муж і жонка Ірына і Вадзім пражываюць у аграгарадку Вясёлка Веткаўскага раёна. У сям'і чацвёра дзяцей. Карына вучыцца ў каледжы на бухгалтара. Дыяна скончыла дзявяты клас. Самы маленькі ў сям'і чатырохгадовы Раман захоплены дзіцячымі інтарэсамі: любіць складаць пазлы і канструктар. А сярэдняга сына шасцігадовага Мацвея сёлета чакае вельмі важная падзея – ён ідзе ў першы клас.

Юрый Горлаў уручыў будучаму школьніку партфель з усімі неабходнымі для вучобы прыладамі, мяч, гульні, набор для бадмінтона. Памочнік Прэзідэнта адзначыў, што ў краіне праходзіць акцыя "Збяры партфель першакласніку" і ніводнае дзіця не павінна застацца без увагі.

Юрый Горлаў пажадаў Мацвею поспехаў у вучобе, а бацькам падзякаваў за выхаванне такіх выдатных дзяцей.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ