Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў наведаў Рагачоўскі і Ельскі раёны

15.08.2024

У Рагачове памочнік Прэзідэнта пабываў на некалькіх аб'ектах

Першым адрасам стаў хлебазавод, які цяпер з'яўляецца аб'ектам ААТ "Рагачоўскі МКК". Аднаўленне работы хлебазавода знаходзіцца на кантролі кіраўніка дзяржавы. Хутка тут будзе адкрыты ўчастак па выпуску хлебабулачных вырабаў.

Юрый Горлаў пазнаёміўся з ходам рэалізацыі на МКК вялікага інвестыцыйнага праекта па тэхнічнай мадэрнізацыі вытворчасці. На Турскай сортавыпрабавальнай станцыі акцэнтаваў увагу на перадпасяўной апрацоўцы глебы і тэхналогіі сяўбы алейных культур. У аграгарадку Доўск праінспектаваў падрыхтоўку да пачатку новага навучальнага года сярэдняй школы, дзе завяршаецца капітальны рамонт.

У ААТ «Эксперыментальная база «Доўск» памочнік Прэзідэнта ацаніў работу па аднаўленні даху збудаванняў пасля ліпеньскага ўраганнага ветру, будаўніцтве новага памяшкання для ўтрымання маладняку на малочнатаварным комплексе «Званец».

На Ельшчыне ў цэнтры ўвагі памочніка Прэзідэнта – інспектара па Гомельскай вобласці стаў прамысловы сектар раёна.

Асаблівая цікавасць – да новых вытворчасцяў. На прадпрыемстве ТАА "АВ Беллес" з расійскім капіталам выпускаюць піламатэрыялы. Асноўныя экспартныя пастаўкі – у Расію і Арменію. Ацаніўшы вытворчыя магутнасці, Юры Горлаў параіў надаць больш увагі паглыбленай перапрацоўцы драўніны. На Ельскай мэблевай фабрыцы азнаёміўся з працэсам вытворчасці мэблі, якая карыстаецца стабільным попытам у спажыўцоў. Крэслы і сталы адгружаюць не толькі на ўнутраны рынак, але і ў Расію, Казахстан.

На прыёме ў райвыканкаме да памочніка Прэзідэнта звярнулася жыхарка Ельска з пытаннем аб межах зямельнага ўчастка, устаноўленых, на яе думку, з відавочнымі парушэннямі. Юрый Горлаў даручыў прыцягнуць да вырашэння пытання Белгіпразем і аператыўна зняць праблему, тэрмін – да 1 верасня.

Юрый Мікалаевіч таксама наведаў шматдзетную сям'ю Аляксандра і Наталлі Гуд у Ельску. Першакласніца Анюта атрымала ад госця рукзак з усім неабходным для школы. Дзяўчынка паабяцала вучыцца толькі на выдатна.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ