Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў і намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў наведалі тэлерадыёкампанію "Гомель"

22.08.2024
Як расказаў дырэктар ТРК Аляксандр Дабрыян, тэлеканал актыўна развіваецца, з'яўляюцца актуальныя праграмы.

Так, праект "Меркаванні" за два гады прадставіў больш за шэсцьдзесят экспертаў з розных сфер.

Некаторыя тэмы на рэгіянальным канале, падкрэсліў дырэктар, падаюцца нават хутчэй, чым на цэнтральных. Вялікую ўвагу надаюць таксама радыёстанцыі і сацсеткам. У прыярытэце праца з моладдзю, штат папаўняецца новымі кадрамі.

Юрый Горлаў паразмаўляў з супрацоўнікамі тэлекампаніі і адказаў на іх пытанні. Падвялі вынікі і абазначылі перспектывы. Асноўны пасыл, які прагучаў на сустрэчы, – за кожнай справай павінен быць вынік.

Абмяркоўвалася тэма дэструктыўных каналаў і фэйкаў, якія яны распаўсюджваюць.

– Мы сутыкаемся з інфармацыйнымі пагрозамі, і павінны працаваць на апярэджанне, – падкрэсліў Юры Горлаў. – Наша задача – сумесна адстойваць інтарэсы сваёй краіны.


К СПИСКУ НОВОСТЕЙ