Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Падчас прыёма грамадзян старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко разгледжаны два зямельныя пытанні

05.03.2025
Пенсіянеры са Жлобіна Ніна Іванаўна і Сяргей Міхайлавіч лічаць, што межы зямельнага ўчастка, на якім стаіць іх дом, устаноўлены няправільна: праход да будынкаў яны лічаць сваім. Апроч таго, муж і жонка ўсталявалі на праездзе плот.

У той жа час сусед, які купіў побач дом, атрымаў дадзены праход разам з набытым участкам, а затым адмовіўся ад яго на карысць зямель агульнага карыстання, каб доступ быў адкрыты для ўсіх жыхароў райцэнтра. Неабходныя пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі на зямлю аформлены. Каб прызнаць іх несапраўднымі, бакі маюць права звярнуцца ў суд.

Пенсіянерам да канца тыдня неабходна прыбраць незаконна збудаваную агароджу, інакш іх аштрафуюць.

Жыхарка Гомельскага раёна Надзея Міхайлаўна ўжо некалькі гадоў не можа вырашыць зямельную спрэчку з суседам, які аформіў свой участак па законе. Цяпер Надзея Міхайлаўна не можа абслугоўваць адну са сцен свайго дома, таму просіць разгледзець спрэчку аб праходжанні мяжы паміж участкамі. Жанчына спачатку павінна напісаць заяву ў землеўпарадкавальную службу, растлумачыў губернатар.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ