Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Падарунак да новага навучальнага года: у Хойніках будуецца плавальны басейн

19.08.2025
Яшчэ адзін пункт у рабочым графіку губернатара – Хойнікі. Тут Іван Крупко азнаёміўся з ходам будаўніцтва плавальнага басейна.
Будынак ужо гатовы, усярэдзіне праводзяцца аддзелачныя работы, усталёўваюцца вокны, завяршаецца абліцоўванне чашы басейна. Паралельна праходзяць пусканаладачныя работы, правяраецца сістэма ачысткі. Акрамя таго, уладкоўваецца прылягаючая тэрыторыя.
Будаўнікі працуюць без выхадных, у дзве змены, каб здаць аб'ект у тэрмін. Басейн павінен стаць падарункам для жыхароў райцэнтра да новага навучальнага года. 

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ