Грамадства
Намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў павіншаваў з надыходзячым Днём Перамогі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны
07.05.2025
Надзея Хахлова сустрэла чэрвень 1941-га ў 17-гадовым узросце, а праз два гады была прызвана ў армію. У званні сяржанта служыла пад Свярдлоўскам у войсках радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, была інструктарам па хімабароне.
Павіншаваць Надзею Васільеўну з вялікай датай сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, сваякі і мясцовая моладзь. Дзмітрый Алейнікаў падзякаваў ветэрану за працу падчас вайны на карысць Радзімы і ўручыў мноства прыемных падарункаў. Навучэнцы педкаледжа імя Л. С. Выгоцкага выступілі з яркім вакальным нумарам, а школьнікі з СШ № 21 Гомеля прайшлі ўрачыстым маршам. Таксама ўдзельнікі ўрачыстай падзеі разам праспявалі легендарную «Кацюшу».