Грамадства
Намеснік прэм'ер-міністра і ўпаўнаважаны Кіраўніка дзяржавы ў Гомельскай вобласці Анатолій Сівак наведаў Калінкавіцкі раён
22.07.2024
Асноўная мэта паездкі – кантроль работ па пераадоленні наступстваў урагану, аднаўленню электразабеспячэння.
У Калінкавіцкім раёне пацярпелі прыватныя домаўладання, аб'екты сельскай гаспадаркі, лясны фонд.
Адзін з пунктаў візіту – СВК «Дружба-Аўцюкі», дзе вецер пашкодзіў шэраг аб'ектаў сельгаспрызначэння. Поўным ходам ідуць дахавыя работы. На прадпрыемстве пры гэтым захаваны штатны рэжым, вяскоўцы працуюць з поўнай загрузкай.
Энергазабеспячэнне адноўлена ва ўсіх населеных пунктах раёна. На асобных участках сеткі электраэнергія падаецца праз дызель-генератары.