Грамадства
На пытанні жыхароў рэгіёна адказаў губернатар Іван Крупко
06.11.2024
На прамую тэлефонную лінію, якую праводзіў старшыня аблвыканкама, датэлефанаваліся восем чалавек.
Гамяльчанка Таццяна Васільеўна папрасіла спілаваць верхавіну хвоі каля свайго дома ў пасёлку Калініна Цярэшкавіцкага сельсавета:
– Дрэва пры моцным ветры нахіляецца прама на правады ліній электраперадачы.
У бліжэйшы час меры будуць прыняты, запэўніў губернатар.
Жыхар абласнога цэнтра Антон Віктаравіч два гады таму купіў участак пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва ў пасёлку Новае Жыццё. Ёсць пытанне з падключэннем да дома электрычнасці. Падрадчык пачаў работы, але ў абазначаныя тэрміны не ўкладваецца.
– Трэба больш дэталёва разабрацца ў пытанні. Спецыялісты з вамі сустрэнуцца на месцы, растлумачаць, як і калі ўсё будзе зроблена, – падагульніў кіраўнік рэгіёна.
Тэмпературу ў кватэры Ірыны Аляксандраўны з абласнога цэнтра будзе кантраляваць спецыяльная камісія. Такую задачу перад ЖКГ паставіў Іван Крупко. Гамяльчанка паскардзілася, што батарэі пасля падачы ацяплення так і не прагрэліся.
Жыхары вёскі Новая Мільча просяць зрабіць асвятленне па вуліцы Першамайскай. Такую магчымасць разгледзяць, даў адказ губернатар.
Пытанне будаўніцтва дзіцячай паліклінікі ў мікрараёне Хутар у Гомелі непакоіць мясцовых жыхароў.
– Праект ужо праходзіць экспертызу, у 2025 годзе пачнем будаваць, на працягу двух гадоў пабудуем. Усе сродкі запланаваны, – рэзюмаваў Іван Крупко.