Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Грамадства
Грамадства

На наступным тыдні ў абласным цэнтры разгорнецца рэспубліканскае свята «Гомель – маладзёжная сталіца 2025»

12.03.2025

Як адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў, Гомель стаў юбілейнай, дзясятай маладзёжнай сталіцай краіны. Раней ні адзін горад вобласці не быў удастоены гэтага звання. З 19 па 21 сакавіка ў абласным цэнтры разгорнецца масавае мерапрыемства, у яго рамках пройдуць патрыятычныя і дабрачынныя акцыі, адукацыйныя і дыялогавыя пляцоўкі. А завяршэннем стане ўрачыстая цырымонія «Гомель – маладзёжная сталіца 2025». Горад над Сожам аб'яднае каля 300 чалавек з усёй краіны.

Больш падрабязна аб падрыхтоўцы да рэспубліканскага свята далажыла намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Іна Губар. Разгледзелі пытанні харчавання, пражывання ўдзельнікаў, аказання ім медыцынскай дапамогі, забеспячэння бяспекі на масавых мерапрыемствах і на дарогах горада.

Сустрэчы, акцыі і пляцоўкі рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў абласны цэнтр будзе прымаць на працягу ўсяго года.


К СПИСКУ НОВОСТЕЙ